24 чэрвеня 1900 г. нарадзіўся Кузьма Чорны

У гэты дзень з’явіўся на свет Мікалай Карлавіч Раманоўскі, якога кожны школьнік ведае па псеўданіме Кузьма Чорны.

Скончыў школу, народнае вучылішча ў Цімкавічах, а потым яшчэ адвучыўся і ў настаўніцкай семінарыі ў Нясвіжы.

З 1923 года жыў і вучыўся ў Мінску, дзе ў 1923 годзе паступіў на літаратурнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ. Далучыўся да літаратурнага аб’яднання «Маладняк».

У 1926 годзе стаў адным са стваральнікаў літаратурнага аб’яднання «Узвышша». Разам з Уладзімірам Дубоўкам, Адамам Бабарэкам, Язэпам Пушчам, Кандратам Крапівой ды іншымі выйшаў са скандалам з «Маладняка», выказваючы тым самым свой пратэст супраць прымітывізацыі мастацтва.

У 1944 годзе ў сшытку пачаў весці дзённік, дзе апісаў апошнія месяцы свайго жыцця. Акрамя іншага, згадваў катаванні, якія яму давялося перажыць у мінскай турме, калі яго арыштавалі ў канцы 1930-х.

Памёр 22 лістапада 1944 года з Мінску ад наступстваў інсульту. Пахаваны на Вайсковых могілках.