?Ужо сёння!

«Жанчыны ў паўстанні Кастуся Каліноўскага: маці, жонкі, каханыя…». Творчая сустрэча з Уладзімірам Арловым у Вільні


⏰Час: 18.00
?Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė (вул. Кармеліцкая), 5, Вільня

Ці мы задумваліся, якія яны, жанчыны паўстання 1863–1864 гадоў?

Уладзімір Арлоў раскрые нам невядомыя факты пра іх удзел у змаганні.

?Таксама аўтар прэзентуе новыя кнігі і перавыданні.

Уладзімір Арлоў — аўтар бестсэлераў «Краіна Беларусь», «Ордэн Белай Мышы», лаўрэат прэміі імя Ежы Гедройця за лепшую празаічную кнігу 2017 года «Танцы над горадам». Творы Уладзіміра Арлова перакладаліся на многія мовы свету, больш чым на 25 моваў перакладзенае напісанае ў 1990-м эсэ «Незалежнасць — гэта...».

Хто ў Вільні? Завітвайце! Будзе цікава!?