25 чэрвеня 1447 г. Казімір абраны каралём Польшчы
Вялікі князь Казімір, сын Ягайлы, спачатку вёў антыпольскую палітыку. Вярнуў ад Польшчы да ВКЛ Валынь і Падолле. Але пасля смерці караля Уладзіслава, свайго брата, усё ж пагадзіўся быць манархам дзвюх дзяржаваў. Цікава, што прысягу Польшчы ён даў толькі ў 1453-м, праз шэсць гадоў пасля абрання.
Казімір усё жыццё трымаў баланс паміж цэнтралізацыяй улады і прывілеямі для дваранаў. З аднаго боку, скасаваў удзельныя княствы, з іншага — пашыраў уладу феадалаў, якія адно і маглі ўзначальваць мясцовыя органы ўлады. У 1468-м Казімір выдаў Судзебнік — першую спробу ўпарадкавання крымінальнага і працэсуальнага права ВКЛ.
За Казімірам Наўгародчына магла аказацца ў ВКЛ: тамтэйшыя баяры папрасіліся ў склад дзяржавы, Казімір пагадзіўся, але маскоўскі князь узяў горад штурмам і ўчыніў бойню. Казімір ваяваў з тэўтонамі і татарамі, а свайго старэйшага сына пасадзіў на трон Чэхіі, пасля — Венгрыі. Памёр у Гродне ў 1492 годзе.