Уладзімір Арлоў: Нашы жанчыны – феномен беларускай гісторыі

Феномен палягае ў тым, што жанчыны ад першых стагоддзяў існавання дзяржаўнасці на нашых землях «гралі не проста вельмі важную, а выключную ролю».

?Увечары 24 чэрвеня ў Вільні з аншлагам прайшла сустрэча з гісторыкам і пісьменнікам Уладзімірам Арловым «Жанчыны ў паўстанні Кастуся Каліноўскага: маці, жонкі, каханыя...».

?У сваім расповедзе паўстаннем 1863 г. пісьменнік не абмежаваўся. Жанчыны не былі ў ценю падзей яшчэ ад старажытных дзён Полацка, ад якога, як памятаем, “пачаўся свет”.

?Калі я думаю і пішу пра гэта, я бачу вельмі шмат аналогій і асацыяцый з сучаснасцю, з падзеямі 2020-га і наступных гадоў. Дакументы, складзеныя імперскімі следчымі, паведамляюць, што яшчэ да пачатку паўстання многія літвінкі (назва Беларусь і беларусы перамагла толькі ў 20 стагоддзі, не без удзелу, дарэчы, Каліноўскага і паўстанцаў) насілі рэвалюцыйныя знакі і адзенне, спявалі забароненыя гімны і песні.

➡️Прыводзім самыя цікавыя ўрыўкі (budzma.me/news/arlou-zhanchyny-u-belaruskay-gistoryi.html)з выступу Уладзіміра Арлова.