Ужо заўтра ў Вільні будзе творчая сустрэча з Уладзімірам Арловым. Тэма - «Жанчыны ў паўстанні Кастуся Каліноўскага»

?Дата: 24 чэрвеня
⏰Час: 18.00
?Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė (вул. Кармеліцкая), 5, Вільня

Ці мы задумваліся, якія яны, жанчыны паўстання 1863–1864 гадоў?

Уладзімір Арлоў раскрые нам невядомыя факты пра іх удзел у змаганні.

?Таксама аўтар прэзентуе новыя кнігі і перавыданні.

Уладзімір Арлоў — аўтар бестсэлераў «Краіна Беларусь», «Ордэн Белай Мышы», лаўрэат прэміі імя Ежы Гедройця за лепшую празаічную кнігу 2017 года «Танцы над горадам». Творы Уладзіміра Арлова перакладаліся на многія мовы свету, больш чым на 25 моваў перакладзенае напісанае ў 1990-м эсэ «Незалежнасць — гэта...».