Закрыть
Вверх
Catsoft » Стена » Запись
У дзень народзінаў Курта Кабэйна менскі гурт «Мутнаевока» прэзентаваў міні-альбом «Антыдэпрэсанты». Рэліз складаюць пяць песень са смелымі тэкстамі і аранжыроўкамі.
Ад папярэдняга альбома «Метро» новы EP аддзяляюць 6 гадоў. За гэты час выходзіла некалькі сінглаў, а гук каманды рабіўся цяжэйшым і шчыльнейшым.

Вакаліст гурта Яўген Змушка пра рэліз:

– Назва «Антыдэпрэсанты» – самаіронія, таму што песні невясёлыя. Гэта порцыя музычнай энергіі народа, якому так нялёгка ў нашыя часы. Таксама падчас працы над альбомам я змагаўся са сваімі залежнасцямі, часам быў вельмі сумны і ў сабе. Гэты стан таксама падштурхнуў на назву.

Дата рэліза была абраная невыпадкова. Варта было патрапіць у зімовы перыяд, а калі, як не ў народзіны Кабэйна! Гэта даніна ўсім нам, хто кожны год 20 лютага збіраўся на буйных сэйшанах «happy birthday Cobain party». Гэта была добрая традыцыя, якая аб’ядноўвала розныя субкультуры: панкі, металісты, хіпстары і нават гопнікі на адну ноч станавіліся братамі. Кабэйн таксама адзін з маіх улюбёных кампазітараў, яго творчасць відавочна на мяне паўплывала.

Межы жанру размытыя, рамкі сцёртыя, стылі сумяшчаюцца і змешваюцца. Недаравальна было б грэбаваць гэтым хаосам. Мяркую, што новым міні-альбомам мы найперш імкнёмся разбурыць межы. Я ведаю, як здаўна многія чакалі песню «Лёд» — яна папсовая і ўчэпістая. Знойдуцца адхіленні і ў бок адносна цяжкой сцэны — «Цесна ў нябёсах», маецца што паслухаць аматарам блюза праз песню «Каласы». Гэта не спроба дагадзіць усім, гэта даступны інструмент аб'яднання. Дзе б вы зараз ні знаходзіліся, ведайце, што мы гучна сказалі пра тое, што ў многіх з вас на душы. І нават памаліліся за ўсіх вас, літаральна.
04:10
Мутнаевока Каласы
03:46
Мутнаевока Небасхіл
04:47
Мутнаевока Цесна ў нябёсах
05:50
Мутнаевока Віно
03:46
Поделиться

Комментарии (1)

"Курт Кобейн плохо знал математику, но дроби хорошо отложились у него в голове.Он был из тех кто любил пораскинуть мозгами"

Действия