Закрыть
⬆ Вверх
Yahor Kt » Стена » Запись
Дух Радзючы

Працінаючы косці карэннем,
Уздымаючы продкаў целы ў гару,
Абуджаны духа радзючага зернем
Дубы ўзлятаюць, звястуюць зару.

З расселін-вачніц цягнуцца льяны
А замшэлыя рэбры нібы папараць гараць уначы.
Сярод голля я ад крыўя крыві п’яны
Нагалошваю пачатак новай пары.

Ля падмурку ў таварыстве нявінных і прагных паганцаў,
І друідаў бязмоўных красамоўна сустракаю я вас.
Паглядзіце іх жарсць спакушае застацца,
Але крочым мы далей з гушчару ўвысь, да святла.

Вены, жылы спляценне ў кары скамянелай.
Ажылі абліччы нашай будучыні творцаў былых
Плюшч, і ружа, і церне ўшанаванне ў памяці ветлай,
Прарастуць тут і нашыя твары, але крочым, зараз час нашай зары.

Ды нарэшце, дзе не пэўна вяршыня-прастора,
У сафітах лісця, арках голля, мазайках святла
Ласкава чакае нас Панна Марыя Беларусі сястра
У абдымках трымае яе, запрашае суцешыць,

Уз’ядноўвае зямлю і неба ў сабе,
Нездарма,
Шэпча лісце:
Надыходзіць высны новай
Купалля пара.
Поделиться

Комментарии (0)

Будьте первым, кто оставит комментарий!

Действия