Закрыть
⬆ Вверх
Also sprach Alaizatschka » Стена
14 записей
Азбука Морзэ

Зачыняюцца дзверы
Я ізноў дома. Прамежак.
Абыякавыя шэрыя твары, Шэлест, тормаз. Прыпынак.

***

Тут мая чарговая кропка.
Кропак на дух я не выношу
Чакаю прамежак. Палёгка —
Вырываюся ў вольную плошчу.

Ілюміяльная раўм — калідор
Паміж чорных квадратаў награмадээння
У ім я ўласны і маю дакор
У іх я камусці ўсечасна належны.

Азбукай морзэ: кррпка працяжнік
Шляхоў і месц прызначэння
Жыву сярод вас, пастаўлены клічнік.
З месцаў бягу — ў шляху здабуду збаўлення.
Комментарии  |  Поделиться
Гэта белы верш, але ён мой любімы

Грукат колаў у рытме
З рогатам фабрык і сэрцаў.
Дыханее мне пярэйме
Успамін з прыхаваных нетраў

Твой твар, мой горад
Расклад цягнікоў, наш квіток
На дваіх цыгара холад.
Дотык, пацалунак, працяжны гудок.

Спалоханы ліхтар, дрыжыць у вагоне.
Мы адныя, свет застаўся чакаць на пероне.
Пар ад словаў, не таму што фізіка,
Проста словы кахання і паміж намі містыка.

Фарба, скура, глыток вуснаў
Ворах адміністрацыйная справаў, Раптоўнае затрыманне
За "ў грамадскіх месцах алкаголю злаўжыванне".

Гнуснае парушэнне дзяржаўнага ладу —
У электрычцы готка мяне кахала.
Я кахаў яе і п’янеў, За асалоду
Дзяржава на месцы нас растраляла.
Комментарии  |  Поделиться
Каліноўскі казаў:
“Шыбеніца табе не Ібіца"

АЙНЗАЦ

Сляпыя на святу,
Зрачыю ў змроку,
Царква атэісту,
Бязвер’е фанатыку.

Смерць жывым,
Бабы, старыя, Абеліск.
Вечнае памяць мёртвым.
Плошча, я чую Свінны візг!

Вы жывыя, Вы хутеа памрэце,
Смейцеся Вам яшчэ засталося
Кусніце, глыніце. Устаўце, дастаньце
Оргію на балоце ўслаўляйце!

Я грэшан,
Я буду павешан!
Я свят,
Буду распят!

Брат-калабарант,
Хлопец-вясковец,
ПАЦАН-ПАРТЫЗАН!
Труп, – вас гара пахавага тут!

Адзін лёс – адна канава,
Адна вёска – адна кармабаза,
Калгас, партыя, жыдоўская зараза,
Газу-газу-газу-газу-газу-ГАЗУУ!

Гэй-Весялей,
Я не бачу вашых целаў.
Нідзе няма людзей,
За тое колькі комінаў.

Белых комінаў,
Белавежа!
Самотных комінаў,
Бязмежжа!
Чорных касцей.

Плачце ў рукаывы,
Смейцеся ў твар,
Хавайце запазуху,
Кідайце на алтар!

Свята, свята, свята граха!
Мой грэх свят!
Я буду распят!
АЙНЗАЦ.

Бязглудзіц~ца!
*Стрэл*

На камні былым пры дарозе ўзыходзяць зярняты,
Вяртаецца сын па дарозе з паходу дахаты.

Заключэнне:
"Можаш спаваць, народзе,
Не будзе болі рата".
Комментарии  |  Поделиться
Начнём с библиографии стихов, они на беларусском, но пускай будут, представим что это библиотека, а они на самой старой, но сквозь времена старой отдалённой полочке.
Комментарии  |  Поделиться
Комментарии  |  Поделиться
1 2