Цемра:

Жніва, крумкачоў пер’я,
Халодны далёкі варожы вагонь
Памерці — не трапіць у палон.
Іх багата, яны імчаць наўздагон.

Смак:

Церпкі, горкі, гнілы
Рукі па локаць у крыві
Прысмак роднага хлеба
Замест словаў у зубах глеба.

Шлях

Слёзы на бледных шчаках.
Так і не азірнуўся, яна чакала.
Забыўся, у вочы глядзеў ёй замала.
Саромеўся, чакаў, раптам не стала.

Цела:

То не нова — навала прыбрала
Гэта — правіла
Жыць забаронена
Герой мае быць не ацалеўшы
А рана незагоенна
Пра што крывадушныя пісаць тады вершы.

Дружа:

Загінуць за нешта
Аддаць усё за дарма
Ахвяра жыццём лягчэйшая
За прысвячэнне чамусці жыцця.