Адчыніўшы заходнія вокны,
Я адчуў вецер усходні.
Гэта непазбежна як узыход сонца:
Камень мхом аплятаюць стагоддзі.
Яловай гарбаты лёгкая пара,
І лавачніка словы на снезе.
Папера сёння ўпітае чарніла,
Заўтра ў яе загорнуты меч.
А мне хопіць і кубку ветра,
З соллю мора і хрызантэмай Мікада,
Каб са спакоем возера Біва
У імгненне ўзняцца і ў другое пакрыцца мхом.
Я адчуў вецер усходні.
Гэта непазбежна як узыход сонца:
Камень мхом аплятаюць стагоддзі.
Яловай гарбаты лёгкая пара,
І лавачніка словы на снезе.
Папера сёння ўпітае чарніла,
Заўтра ў яе загорнуты меч.
А мне хопіць і кубку ветра,
З соллю мора і хрызантэмай Мікада,
Каб са спакоем возера Біва
У імгненне ўзняцца і ў другое пакрыцца мхом.