Закрыть
Вверх
budzma.org - Будзьма Беларусамі!
Информация
Название: budzma.org - Будзьма Беларусамі!
Описание: Пра беларускую культуру актуальна, цікава і з сэнсам! Толькі на роднай мове!
Сайт: https://t.me/budzmaby
Аудиозаписи
Нет аудиозаписей
Стена 29 записей Все
?Ад Альманскіх балотаў да агурковай сталіцы: 10 нагодаў павандраваць па Століншчыне

?Сёння прапануем бліжэй пазнаёміцца з агурковым краем, ягонымі прыроднымі ды архітэктурнымі асаблівасцямі.

?Прагуляемся па экасцежцы знакамітых Альманскіх балотаў.

?Наведаем атмасферную сядзібу шляхецкага роду Алешаў.

?Пабачым некалькі адметных цэркваў.

А таксама даведаемся:

✅дзе заночыць

✅што прывезці з сабой апроч маляўнічых краявідаў ды ўспамінаў.

?Паехалі?!?
(budzma.org/news/10-nagodau-pavandravats-pa-stolinshchyne.html)Тут (budzma.me/news/10-nagodau-pavandravats-pa-stolinshchyne.html) адкрыецца без VPN.
Комментарии  |  Поделиться
? Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 24-25 чэрвеня

? Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам.

? Літаратурнае падарожжа, купалле, майстар-клас, творчая сустрэча, канцэрты, спектаклі, фестываль беларускай традыцыі — выбірайце мерапрыемствы ў сваім горадзе і на свой густ!

? Афіша імпрэз на 24-25 чэрвеня.

(budzma.me/news/imprezy-na-24-25-chervenya.html)? А каб не прапусціць беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, раім падпісацца на тэлеграм-бот «Будзьма разам!» (is.gd/uaVZjX). Гэты бот дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!
Комментарии  |  Поделиться
Ужо заўтра ў Вільні будзе творчая сустрэча з Уладзімірам Арловым. Тэма - «Жанчыны ў паўстанні Кастуся Каліноўскага»

?Дата: 24 чэрвеня
⏰Час: 18.00
?Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė (вул. Кармеліцкая), 5, Вільня

Ці мы задумваліся, якія яны, жанчыны паўстання 1863–1864 гадоў?

Уладзімір Арлоў раскрые нам невядомыя факты пра іх удзел у змаганні.

?Таксама аўтар прэзентуе новыя кнігі і перавыданні.

Уладзімір Арлоў — аўтар бестсэлераў «Краіна Беларусь», «Ордэн Белай Мышы», лаўрэат прэміі імя Ежы Гедройця за лепшую празаічную кнігу 2017 года «Танцы над горадам». Творы Уладзіміра Арлова перакладаліся на многія мовы свету, больш чым на 25 моваў перакладзенае напісанае ў 1990-м эсэ «Незалежнасць — гэта...».
Комментарии  |  Поделиться
«Сэрца, зямля мая...»: Віка Трэнас чытае верш Ларысы Геніюш

Да 90-годдзя Саюза беларускіх пісьменнікаў творцы з усяго свету зладзілі адмысловы флэшмоб і стварылі паэтычную відэа-хрэстаматыю #незагаснуцьзоркіўнебе.

?Сёння ў знак салідарнасці з беларускімі пісьменнікамі беларуская пісьменніца, паэтка, рэдактарка, перакладчыца Віка Трэнас чытае верш Ларысы Геніюш «Сэрца, зямля мая...».

➡️ Глядзіце па спасылцы (youtu.be/8g8T2eNuAPY).

⚡️Падтрымайце беларускае слова праглядамі і лайкамі.

➡️ Падрабязней пра гісторыю СБП і ўдзельнікаў флэш-моба чытайце па спасылцы (budzma.me/news/flesh-mob-pismennika.html).
Комментарии  |  Поделиться
23 чэрвеня 1938 г. нарадзіўся Юры Хадыка

Пасля фізфака БДУ Хадыка трапіў у інстытут фізікі АН БССР. У 1975-м узначаліў секцыю аптычна-электронных сродкаў выведкі ў камісіі АН СССР па распрацоўцы прагнозаў развіцця ўзбраенняў на 15 гадоў. Абараніў доктарскую па тэме «Аптычныя характарыстыкі факелаў балістычных ракет». Здаецца, паспяховая кар’ера савецкага навукоўца, завязанага на «абаронцы»...

Паралельна Хадыка вывучаў беларускае мастацтва, удзельнічаў у экспедыцыях, фіксаваў помнікі, а ў 1979-м адкрыў Музей старажытнабеларускай культуры пры АН БССР. У пераломную эпоху Хадыка падтрымаў нацыянальнае адраджэнне, з 1988 да 2007 (амаль 20 гадоў!) быў намеснікам старшыні БНФ.

У 1990-я — 2000-я ўдзельнічаў у грамадскім жыцці, меў пасады ў безлічы саветаў, радаў і камітэтаў. Пасля сябе пакінуў каля 150 працаў па фізіцы і амаль паўсотні — па гісторыі беларускага мастацтва. Апошнія гады жыцця правёў ў ЗША. Памёр у 2016-м, пахаваны ў Мінску побач з жонкай.
Комментарии  |  Поделиться
☀️ Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.me (budzma.org/) мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры. Нас чытаць бяспечна!

? Падпісвайцеся на нас і ў сацсетках: Facebook (www.facebook.com/budzmabelarusami), VK (vk.com/budzmabelarusami), Youtube (www.youtube.com/user/thebudzma/), Instagram (www.instagram.com/budzma/), Twitter (twitter.com/budzma), Tiktok (www.tiktok.com/@budzma_razam)

Будзьма беларусамі і будзьма разам! ❤️

Падтрымаць: ko-fi.com/budzma
Комментарии  |  Поделиться
‼️ Асноўнае за 22 чэрвеня:

▪️У Вільні бясплатна пакажуць тры дакументальныя фільмы пра падзеі ў Беларусі ў 2020 годзе (budzma.me/news/filmy-pra-padzei.html)

▪️Аляксандр Цвікевіч. Непаслядоўны і неадназначны (budzma.me/news/tsvikevich.html). Прыгадваем старонкі з жыцця беларускага дзеяча.

▪️ПА Рады Еўропы абяцае падтрымку (budzma.me/news/pa-rady-e-ropy-abyatsae-padtrymku-belaruskay.html) беларускай мовы, культуры і навукі па-за Беларуссю

▪️Украіна забараніла ўвоз кніг з Беларусі (budzma.me/news/ukraina-zabaranila.html)

▪️Сёлета ў Літве выпускны іспыт па беларускай мове (budzma.me/news/syeleta-litve-vypuskny-ispyt-pa-belaruskay.html) здаюць пяць школьнікаў

▪️Тэст: Як добра ты ведаеш купальскія песні (budzma.me/news/yak-dobra-kupalskiya-pesni.html)

▪️Лепшая песня пасля няўдалых стасункаў і бясконцы выпускны: пра беларускія музычныя навінкі па-свойску і без фанабэрыстасці (budzma.me/news/lepshaya-pesnya-paslya.html)

Калі вам ёсць, што распавесці — пішыце ў наш бот: t.me/BudzmaSuviaz_Bot
Комментарии  |  Поделиться
?? Ці сапраўды расіяне, беларусы і ўкраінцы — братнія народы? Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня»

? Адкуль карані міфа пра «братские народы»?

? Каго прапаганда і дыпламатыя Расіі называла «братамі» і навошта?

? Што робіць народы «братнімі» — гісторыя, героі, месцы памяці, мова...

? Ці ўсё гэта ў нас сапраўды агульнае?

☝️ Распавядаем, як стагодзямі мы жылі побач, але НЕ РАЗАМ.

? Чаму глядзім на тое самае, а бачым рознае.

? Разбіраем, ці патрэбны канструкт «братні народ» у сучасным свеце ў прынцыпе.

Спойлер — НЕ, гэта лухта.

? Расказвае тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосава.

➡️ Глядзіце па спасылцы (youtu.be/f0I06P-dByk).

#трызубіпагоня — расповед пра 1000 год супольнай гісторыі беларусаў і ўкраінцаў. Войны, інтрыгі, барацьба за ўладу, грошы, каханне, смерць і нараджэнне дзяржаваў. Тое, што аб’ядноўвае. Тое, што нельга забыць.

? Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні» (budzma.me/category/tryzub-i-pagonya)
Комментарии  |  Поделиться
1 2 3
Тип группы
Это открытая группа. В неё может вступить любой желающий.