Закрыть
Вверх
budzma.org - Будзьма Беларусамі!
Информация
Название: budzma.org - Будзьма Беларусамі!
Описание: Пра беларускую культуру актуальна, цікава і з сэнсам! Толькі на роднай мове!
Сайт: https://t.me/budzmaby
Аудиозаписи
Нет аудиозаписей
Стена 29 записей Все
☀️ Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.me (budzma.org/) мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры. Нас чытаць бяспечна!

? Падпісвайцеся на нас і ў сацсетках: Facebook (www.facebook.com/budzmabelarusami), VK (vk.com/budzmabelarusami), Youtube (www.youtube.com/user/thebudzma/), Instagram (www.instagram.com/budzma/), Twitter (twitter.com/budzma), Tiktok (www.tiktok.com/@budzma_razam)

Будзьма беларусамі і будзьма разам! ❤️

Падтрымаць: ko-fi.com/budzma
Комментарии (1)  |  Поделиться
?Чатыры карціны Марка Шагала сышлі з малатка на аўкцыёне ў Цюрыху

Чатыры карціны пэндзля Марка Шагала ў пятніцу былі прададзеныя на аўкцыёне ў Цюрыху, самую вялікую суму аддалі за працу «Блакітная ваза» — яна пайшла з малатка за 670 тысяч даляраў.

Чым каштоўныя прададзеныя карціны - чытайце тут (budzma.me/news/chatyry-kartsiny-shagala.html).
Комментарии  |  Поделиться
Уладзімір Арлоў: Нашы жанчыны – феномен беларускай гісторыі

Феномен палягае ў тым, што жанчыны ад першых стагоддзяў існавання дзяржаўнасці на нашых землях «гралі не проста вельмі важную, а выключную ролю».

?Увечары 24 чэрвеня ў Вільні з аншлагам прайшла сустрэча з гісторыкам і пісьменнікам Уладзімірам Арловым «Жанчыны ў паўстанні Кастуся Каліноўскага: маці, жонкі, каханыя...».

?У сваім расповедзе паўстаннем 1863 г. пісьменнік не абмежаваўся. Жанчыны не былі ў ценю падзей яшчэ ад старажытных дзён Полацка, ад якога, як памятаем, “пачаўся свет”.

?Калі я думаю і пішу пра гэта, я бачу вельмі шмат аналогій і асацыяцый з сучаснасцю, з падзеямі 2020-га і наступных гадоў. Дакументы, складзеныя імперскімі следчымі, паведамляюць, што яшчэ да пачатку паўстання многія літвінкі (назва Беларусь і беларусы перамагла толькі ў 20 стагоддзі, не без удзелу, дарэчы, Каліноўскага і паўстанцаў) насілі рэвалюцыйныя знакі і адзенне, спявалі забароненыя гімны і песні.

➡️Прыводзім самыя цікавыя ўрыўкі (budzma.me/news/arlou-zhanchyny-u-belaruskay-gistoryi.html)з выступу Уладзіміра Арлова.
Комментарии  |  Поделиться
‼️Блізнюк у мініяцюры: скульптурную карту цэнтра старога горада адкрылі ў Віцебску

Манументальна-дэкаратыўную скульптуру «Віцебск гістарычны» у выглядзе міні-карты цэнтра старога горада адкрылі 23 чэрвеня ля абласнога краязнаўчага музея.

Чым цікавы помнік – чытайце па спасылцы (budzma.me/news/bliznyuk-u-miniyatsyury.html).
Комментарии  |  Поделиться
⚔️У Германіі знайшлі ў ідэальным стане бронзавы меч узростам 3000 гадоў

Знаходка археолагаў яшчэ нават ззяе і ствараецца адчуванне, што яго паклалі ў зямлю толькі «ўчора».

Падрабязней пра ўнікальную знаходку – тут (budzma.me/news/mech-uzrostam-3000-god.html).
Комментарии  |  Поделиться
25 чэрвеня 1447 г. Казімір абраны каралём Польшчы

Вялікі князь Казімір, сын Ягайлы, спачатку вёў антыпольскую палітыку. Вярнуў ад Польшчы да ВКЛ Валынь і Падолле. Але пасля смерці караля Уладзіслава, свайго брата, усё ж пагадзіўся быць манархам дзвюх дзяржаваў. Цікава, што прысягу Польшчы ён даў толькі ў 1453-м, праз шэсць гадоў пасля абрання.

Казімір усё жыццё трымаў баланс паміж цэнтралізацыяй улады і прывілеямі для дваранаў. З аднаго боку, скасаваў удзельныя княствы, з іншага — пашыраў уладу феадалаў, якія адно і маглі ўзначальваць мясцовыя органы ўлады. У 1468-м Казімір выдаў Судзебнік — першую спробу ўпарадкавання крымінальнага і працэсуальнага права ВКЛ.

За Казімірам Наўгародчына магла аказацца ў ВКЛ: тамтэйшыя баяры папрасіліся ў склад дзяржавы, Казімір пагадзіўся, але маскоўскі князь узяў горад штурмам і ўчыніў бойню. Казімір ваяваў з тэўтонамі і татарамі, а свайго старэйшага сына пасадзіў на трон Чэхіі, пасля — Венгрыі. Памёр у Гродне ў 1492 годзе.
Комментарии  |  Поделиться
☀️ Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.me (budzma.org/) мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры. Нас чытаць бяспечна!

? Падпісвайцеся на нас і ў сацсетках: Facebook (www.facebook.com/budzmabelarusami), VK (vk.com/budzmabelarusami), Youtube (www.youtube.com/user/thebudzma/), Instagram (www.instagram.com/budzma/), Twitter (twitter.com/budzma), Tiktok (www.tiktok.com/@budzma_razam)

Будзьма беларусамі і будзьма разам! ❤️

Падтрымаць: ko-fi.com/budzma
Комментарии  |  Поделиться
?У Мінску адкрылася выстаўка мастацтва 40-х і пачатку 50-х гадоў мінулага стагоддзя

Выстаўка жывапісу, графікі і скульптуры «У цішыні перад світаннем» прадстаўлена ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

❕Гісторыю прадстаўленых мастакоў і іх твораў чытайце па спасылцы (budzma.me/news/u-tsishyni-perad-svitannem.html).
Комментарии  |  Поделиться
1 2 3
Тип группы
Это открытая группа. В неё может вступить любой желающий.